УНИВЕРСIТЭТ

5-ы Форум па праграмнай інжынерыі для студэнтаў пройдзе 5 снежня ў г.Мінску

Асацыяцыя «Інфапарк» сумесна з ДУ «Адміністрацыя ПВТ» пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь 5 снежня 2015 года праводзіць 5-ы Форум па праграмнай інжынерыі для студэнтаў – SEF.BY2Students-2015 (далей – Форум).

Форум дапаможа студэнтам ажыццявіць выбар сваёй прафесійнай спецыялізацыі і знайсці месца праходжання практыкі, што ў далейшым будзе садзейнічаць правільнаму выбару першага месца працы. На Форуме выступяць прадстаўнікі ІТ-прадпрыемстваў і прафесійных супольнасцяў. Яны дадуць удзельнікам Форуму як агульнае апісанне ІТ-галіны ў Беларусі і свеце, так і апісанне дзейнасці сваіх прадпрыемстваў. Студэнты атрымаюць практычна карысную інфармацыю аб актуальных ролях і кампетэнцыях ў ІТ-індустрыі.

Форум пройдзе па адрасе: г. Мінск, вул. Уральская, д. 3

УВАХОД ВОЛЬНЫ па студэнцкім білеце

Абавязкова РЭГІСТРУЙЦЕСЯ на сайце: http://sts.sef.by

16.11.2015