УНИВЕРСIТЭТ

У лекцыйнай зале бібліятэкі адбудзецца круглы стол на тэму «Хваробы і спакусы новага тысячагоддзя» (прымеркаваны да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам)

2 снежня 2015 года а 12:00 у лекцыйнай зале бібліятэкі ўстановы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» (вул. Паркавая, 62, аўдыторыя 111) адбудзецца круглы стол на тэму «Хваробы і спакусы новага тысячагоддзя» (прымеркаваны да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам)

На мерапрыемстве плануецца абмеркаванне наступных тэм:

  1.  «Духоўныя прычыны хвароб чалавека» – а. В. Лазоўскі, пратаіерэй, кандыдат багаслоўя, настаяцель прыхода храма  св. Аляксандра Неўскага.
  2. «Віды і крытэрыі залежнасцяў, шляхі выратавання» – С. А. Матусевіч, урач псіхіятр-нарколаг УАЗ БЦП «Баранавіцкі міжраённы наркалагічны дыспансер».
  3. «Псіхаллагічны стрэс: развіццё і пераадольванне» – Ю. М. Бурэц, даследчык ў галіне псіхалагічных навук, нам. дэкана факультэта педагогікі і псіхалогіі Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта.
  4. «Духоўныя каштоўнасці студэнцкай моладзі» – А.М. Ацута, А.А. Бондар, студэнты факультэта славянскіх і германскіх моў БарДУ.
  5. «Сучасныя маладзёжныя субкультуры Беларусі» – А.В. Дземідовіч, кандыдат гістарычных навук, заг. кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Інфармацыйная падтрымка прадстаўлена тэматычнай выставай «Інфармацыйныя рэсурсы бібліятэкі БарДУ ў дапамогу духоўна-маральнаму выхаванню», падрыхтаванай супрацоўнікам аддзела навуковых даследаванняў бібліятэкі БарДУ А.Р. Сінкевіч

Да ўдзелу ў рабоце круглага стала запрашаюцца навукова-педагагічныя работнікі, магістранты і студэнты, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі. Прапануемая тэматыка з’яўляецца актуальнай, а яе абмеркаванне паслужыць справе духоўнай асветы і ўмацавання маральнага фундамента нашага грамадства. Матэрыялы круглага стала будуць апублікаваны ў сродках масавай інфармацыі.

Запрашаем да актыўнага ўдзелу!

27.11.2015