УНИВЕРСIТЭТ

Павышэнне кваліфікацыі адбудзецца ў перыяд з 20 па 26 студзеня 2016 года

У перыяд з 20 па 26 студзеня 2016 года на базе ўстановы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» адбудзецца павышэнне кваліфікацыі кіруючых работнікаў (спецыялістаў) па тэматыцы «Роля кіраўніка ва ўдасканаленні сістэмы менеджменту якасці».

Месца правядзення: аўдыторыя 1, вучэбны корпус № 2 (вул. Войкава, 21).

Час правядзення: з 8:30 да 17:30, абедзенны перапынак з 12:30 да 13:30.

Яўка строга абавязковая.

Спіс удзельнікаў БарДУ па павышэнні кваліфікацыі.

Павышэнне кваліфікацыі праводзіць бізнес-трэнер Танковіч Аляксандр Аляксеевіч.

16.01.2016