УНИВЕРСIТЭТ

У канцэртна-актавай зале БарДУ 16 сакавіка ў 13:20 адбудзецца канцэрт фартэпіяннай музыкі

Сваёй віртуознай ігрой на раялі нас будуць здзіўляць навучэнцы Рэспубліканскага музычнага каледжа пры Беларускай акадэміі музыкі г. Мінска (былая адзінаццацігодка пры кансерваторыі) класа выкладчыка Семянякі Ірыны Юр'еўны (дачка кампазітара Ю. Семянякі).

На сцэну выйдуць таленавітыя маладыя, але ўжо вядомыя ў многіх краінах свету, музыканты: Уладзіслаў Хандогій, Арсень Траскоўскі, Кірыл Атрошчанка, Яўген Івашка.

14.03.2016