УНИВЕРСIТЭТ

Бібліятэцы БарДУ з 1 красавіка па 1 мая адкрыты тэставы доступ да БД Global Patents ™

Global Patents ™ новая зручная база дадзеных для правядзення пачатковага даследавання па патэнтнай інфармацыі для любога карыстальніка.

Global Patents прадастаўляе паказальнік бібліяграфічных спасылак 77 мільёнаў патэнтаў з 101 патэнтнай арганізацыі ўсяго свету. Калекцыя таксама змяшчае 29+ мільёнаў патэнтаў у поўным тэксце. Global Patents штомесяц абнаўляецца, што гарантуе карыстальнікам зручны і своечасовы доступ да актуальнай патэнтнай інфармацыі з усяго свету. Неабмежаваны доступ у рамках арганізацыі і зручны інтэрфейс эканомяць час карыстальнікаў, забяспечваючы бесперабойнае і хуткае падлучэнне да калекцыі міжнароднай патэнтнай інфармацыі.

Доступ ажыццяўляецца на платформе EBSCOhost па IP-адрасах у зале электронных інфармацыйных рэсурсаў бібліятэкі БарДУ. Таксама карыстальнікі бібліятэкі могуць атрымаць аддалены доступ з хатніх кампутараў або тэлефонаў, скарыстаўшыся спасылкай http://search.ebscohost.com і паролем. Для атрымання паролю звяртайцеся ў залу электронных інфармацыйных рэсурсаў па адрасе: вул. Паркавая, 62, 3/202 або па тэл. 40 98 86 (унутр. 226, 176).

04.04.2016