.

Конкурс сярод моладзі на лепшую работу ў сферы інтэлектуальнай уласнасці

Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці аб'яўляе аб правядзенні конкурсу сярод моладзі на лепшую работу ў сферы інтэлектуальнай уласнасці  2017/2018 навучальнага года (далей – конкурс).

Конкурс работ праводзіцца Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці як добраахвотнае грамадскае мерапрыемства з мэтай:

  • прыцягнення грамадскай увагі да пытанняў інтэлектуальнай уласнасці  ў Рэспубліцы Беларусь;
  • садзейнічання фарміравнню навуковага і кадравага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь для забеспячэння эфектыўнай прававой аховы, абароны і кіравання  інтэлектуальнай уласнасцю. 

Тэрмін падачы   конкурсных заявак: з 16 кастрычніка 2017 года па 5 сакавіка 2018 года.

Асноўныя задачы конкурсу

Асноўнымі задачамі конкурсу з'яўляюцца:

  • прыцягненне моладзі да даследавання актуальных пытанняў прававой аховы і выкарыстання аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці ;
  • выяўленне і заахвочванне моладзі, якая праяўляе цікавасць да кіраўніцкіх, эканамічных, падатковых, бухгалтарскіх аспектаў  інтэлектуальнай уласнасці.

Удзельнікі конкурсу

Удзельнікамі конкурсу з'яўляюцца навучэнцы каледжаў, студэнты ўстаноў вышэйшай адукацыі першай і другой ступеняў адукацыі, а таксама выпускнікі каледжаў і ўстаноў вышэйшай адукацыі, якія закончылі навучанне ў год правядзення конкурсу ці ў год, які папярэднічаў году правядзення конкурсу.

Намінацыі конкурсу

Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:

  • «Лепшая магістарская дысертацыя ў сферы інтэлектуальнай уласнасці»;
  • «Лепшая дыпломная работа ў сферы інтэлектуальнай уласнасці»;
  • «Лепшая курсавая  работа  ў сферы інтэлектуальнай уласнасці»;
  • «Лепшы артыкул ў сферы інтэлектуальнай уласнасці».

Ппадрабязная інфармацыя на сайце: http://www.belgospatent.by/index.php?option=com_content&view=article&id=1079&Itemid=84#1

2017-10-19