.

Доступ да Электроннай бібліятэкі дысертацый і аўтарэфератаў дысертацый Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі адкрыты з 25 кастрычніка

У бібліятэцы БарДУ аднаўляецца доступ да Электроннай бібліятэкі дысертацый і аўтарэфератаў дысертацый Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі тэрмінам на 3 месяцы. У цяперашні час ЭБД РДБ змяшчае каля 913 000 поўных тэкстаў дысертацый і аўтарэфератаў.

З пералікам дакументаў можна азнаёміцца на сайце http://diss.rsl.ru/.

Доступ да поўных тэкстаў і іх раздрукоўка магчымы толькі з камп'ютараў у Зале электронных інфармацыйных рэсурсаў па адрасе: вул. Паркавая, 62, 3/202. Час працы 8.30 – 17.00, субота, нядзеля – выхадны.

Даведкі па тэл. 40 98 86 (унутраны 176, 226).

2017-10-25