УНИВЕРСIТЭТ

Аб аздараўленні і летнім адпачынку членаў прафсаюза

Паважаныя члены прафсаюза!

У мэтах стварэння ўмоў для масавага санаторна-курортнага лячэння, аздараўлення і адпачынку сябрам прафсаюза і дзецям членаў прафсаюза (пры адпачынку з бацькамі) прадастаўляюцца наступныя скідкі:

  • у памеры 25 працэнтаў ад іх кошту - пры набыцці санаторна-курортных пуцёвак, якія рэалізуюцца даччынымі ўнітарнымі прадпрыемствамі УП «Белпрофсоюзкурорт»;
  • у памеры 25 працэнтаў - з кошту паслуг па пражыванні ў гасцініцах і на турыстычных базах сістэмы ўнітарнага прадпрыемства «Беларустурыст».

Дадатковая інфармацыя аб парадку прадастаўлення скідак на паслугі ўнітарных прадпрыемстваў «Белпрофсоюзкурорт» і «Беларустурыст» размешчана на сайце названых арганізацый.

Падставай для прадастаўлення скідкі з'яўляецца даведка аб членстве ў прафсаюзе, якая выдаецца пярвічнай прафсаюзнай арганізацыяй супрацоўнікаў БарДУ.

12.06.2018