УНИВЕРСIТЭТ

Да ўвагі бацькоў першакурснікаў! Запрашаем на бацькоўскі сход факультэта славянскіх і германскіх моў

17 лістапада 2018 года факультэт славянскіх і германскіх моў установы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» праводзіць сход для бацькоў студэнтаў першага курса. У праграме:

  • выступленне дэкана факультэта і намесніка дэкана з інфармацыяй пра вынікі прамежкавага кантролю;
  • выступленне загадчыкаў кафедр факультэта;
  • выступленне адказных за навуковую і выхаваўчую работу на факультэце;
  • адказы на пытанні бацькоў;
  • сустрэча з куратарамі вучэбных груп.

Месца правядзення: вул. Паркавая, 62, корпус 4, аўдыторыя 309. Пачатак у 11.00.

23.10.2018