УНИВЕРСIТЭТ

Конкурс ад СНО «Навука спараджае ...»

«Навука не з'яўляецца і ніколі не будзе з'яўляцца скончанай кнігай. Кожны важны поспех прыносіць новыя пытанні. Усякае развіццё выяўляе з часам усё новыя і больш глыбокія цяжкасці» А. Эйнштэйн

Студэнцкае навуковае таварыства БарДУ запрашае студэнтаў усіх курсаў і спецыяльнасцяў прыняць удзел у конкурсе творчых работ «Навука спараджае...» у рамках Дня навукоўцаў. СНТ дае вам магчымасць правесці час з карысцю, даведацца шмат новага і раскрыць свой патэнцыял. Навукоўцы стварылі лепшае, што ёсць вакол нас, але навука - нешта бязмежнае і не спыняецца.

Для таго каб удзельнічаць у конкурсе, патрабуецца мець сваё меркаванне аб «вучоным мінулага, сучаснасці і будучыні». Адлюструйце меркаванне пра навукоўцаў скрозь прызму часоў, апісваючы сваю (інавацыйную) ідэю, і перанясіце яе ў адзін з фарматаў: эсэ, відэа, ілюстрацыя, мадэль, прэзентацыя (можна прапанаваць свой фармат). Менавіта так Вы зможаце стаць навукоўцам будучыні!

Заяўкі на ўдзел і працы неабходна выслаць з 5 па 23 лістапада на электронны адрас snobarsu@gmail.com. Усе падрабязнасці па конкурсе вы зможаце лёгка знайсці ў групе СНО ў «Вконтакте» (https://vk.com/snobargu).

Па выніках конкурсу будуць вызначаны пераможцы па некалькіх катэгорыям. Усе ўдзельнікі атрымаюць незабыўныя ўражанні і змогуць ПАКІНУЦЬ СВОЙ СЛЕД!

05.11.2018