УНИВЕРСIТЭТ

БарДУ запрашае на Дзень адчыненых дзвярэй

30 сакавіка 2019 года Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт запрашае будучых абітурыентаў і іх бацькоў на Дзень адчыненых дзвярэй, які будзе арганізаваны па адрасе: г. Баранавічы, вул. Паркавая, 62.

Праграма мерапрыемства:

10:00 - 10:30 - рэгістрацыя ўдзельнікаў, інтэрактыўныя пляцоўкі і майстар-класы ў фае корпуса;
10:30 - 11:20 - сустрэча з рэктарам, дэканамі факультэтаў і выпускнікамі ўніверсітэта ў канцэртна-актавай зале;
11:30 - 12:50 - адкрытыя заняткі для будучых абітурыентаў.

Будзе магчымасць:

  • Пазнаёміцца з жыццём і інфраструктурай універсітэта;
  • Пагутарыць з дэканамі факультэтаў, студэнтамі і выпускнікамі ўніверсітэта;
  • Атрымаць інфармацыю аб спецыяльнасцях універсітэта;
  • Даведацца пра падрыхтоўку да ЦТ і ўступных іспытаў ва ўніверсітэт;
  • Прыняць удзел у інтэрактыўных пляцоўках, адкрытых занятках і майстар-класах па самых розных напрамках;
  • Задаць пытанні, якія вас цікавяць, выкладчыкам і студэнтам універсітэта.

Прыходзьце з аднакласнікамі, запрашайце бацькоў, сяброў і знаёмых!

Усім будзе цікава, ніхто не застанецца без кансультацыі і добрага настрою.

Чакаем вас на нашым свяце!

Тэлефоны для даведак: +375 163 45 87 99, +375 163 45 67 69 (прыёмная камісія) 

21.03.2019