УНИВЕРСIТЭТ

Увага абітурыентаў, якія паступаюць на 1-ы курс БарДУ на дзённае аддзяленне! Прафсаюзная арганізацыя студэнтаў, аддзел выхаваўчай работы з моладдзю інфармуе.

Увага абітурыентаў, якія паступаюць на 1-ы курс БарДУ на дзённае аддзяленне! Прафсаюзная арганізацыя студэнтаў, аддзел выхаваўчай работы з моладдзю інфармуе.

Калі Вы жадаеце атрымаць пакой у інтэрнаце, Вам неабходна стаць на чаргу жадаючых атрымаць жылое памяшканне ў інтэрнатах універсітэта ў 2011/2012 навучальным годзе.

Тэрмін пастаноўкі на чаргу з дня залічэння ва ўніверсітэт да 12 жніўня 2011 г. Студэнтам, якія парушылі тэрмін падачы дакументаў, можа быць прадстаўлена жылое памяшканнне ў апошнюю чаргу пры наяўнасці свабодных месцаў (згодна Палажэнню аб студэнцкім інтэрнаце).

Месца пастаноўкі на чаргу – кабінет аддзела выхаваўчай работы з моладдзю.
Час работы аддзела – з 8-30 да 13-00 і з 14-00 да 17-30, Пн-Пт.
Выхадны – субота, нядзеля * .

* Увага! Пры залічэнні абітурыентаў у лік студэнтаў у выхадны дзень прыём дакументаў на інтэрнат будзе ажыццяўляцца ў дадзены дзень з
11-00 да 17-00.

Для падачы заявы просім:

  1. Студэнта асабіста напісаць заяву ўстаноўленага ўзору;
  2. Прылажыць да заявы:
    •  Даведку з месца жыхарства і аб складзе сям'і (1 даведка)
    УВАГА! Ксеракопіі, факсы НЕ ПРЫМАЮЦЦА!
    •  Завераную копію дакумента, які пацвярджае льготу (копія адзінага білета – для сірот; копію пасведчання пацярпелага ад аварыі на ЧАЭС (арт.18-23); копію дакумента, які пацвярджае групу інваліднасці; копію пасведчання мнагадзетнай сям'і; даведку з месца вучобы брата/сястры ТОЛЬКІ для студэнтаў БарДУ; іншы дакумент, які пацвярджае льготу, згодна Палажэнню аб студэнцкім інтэрнаце БарДУ).

Заверыць копію магчыма пад час падачы дакументаў. Дзеля гэтага пры сабе неабходна мець арыгінал дакумента.

ВЫНІКІ ПАСЕДЖАННЯ КАМІСІІ ПА ЖЫЛЛЁВА-БЫТАВЫХ ПЫТАННЯХ СТУДЭНТАЎ будуць размешчаны на сайце ўніверсітэта к
25 жніўня 2011 года.

Інфармацыя па тэлефоне прадстаўляцца НЕ БУДЗЕ!

29.06.2011