УНИВЕРСIТЭТ

Студэнты факультэта эканомікі і права наведалі 24-ю Міжнародную турысцкую выставу «Турбізнес - 2017»

У рамках святкавання Міжнароднага дня турызму кафедра тэарэтычнай і прыкладной эканомікі 28.09.2017 арганізавала для студэнтаў спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне турысцкай індустрыяй» паездку ў г. Мінск для наведвання 24-й Міжнароднай турысцкай выставы «Турбізнес - 2017».

Тэматыка форуму вельмі шырокая: уязны і выязны турызм, а таксама спартыўны і прыгодніцкі, рэкрэацыйны і медыцынскі, сямейны, дзіцячы і паляўнічы турызм.

Праграма выставы сфарміравана з улікам асаблівасцяў асенне-зімовага сезону і планаў на наступны год. Так, студэнты ўбачылі шырокі спектр экскурсійных праграм, гарналыжных тураў і прывабныя прапановы на далейшыя месяцы: праграму адпачынку ў навагоднія вакацыі, цікавыя круізы па рэках Беларусі, Сібіры і Еўропы, аздараўленчыя туры ў Ізраіль, Венгрыю, Чэхію, гарналыжныя туры ў Балгарыю, Грузію, Андору і Італію, цікавыя прапановы з Перу, Грузіі, Фінляндыі, Егіпта і Турцыі.

Беларускі турпрадукт прадстаўлены на стэндзе Нацыянальнага агенцтва па турызме і на стэндах прыватных структур, у тым ліку і тых, што займаюцца прапановай турпаслуг на аграсядзібах.

У рамках выставы арганізаваны семінары па актуальных пытаннях ў турызме, розныя прэзентацыі. У прыватнасці, студэнты наведалі семінар на тэму «Развіццё падзейнага турызму: праблемы, прыярытэты, узаемадзеянне», арганізаваны Дэпартаментам па турызму Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь і Нацыянальным агенцтвам па турызму Рэспублікі Беларусь.

Дзякуючы дадзенай паездцы на выставу «Турбізнес - 2017» студэнты не толькі атрымалі досвед працы ў сферы турызму, але і справіліся з усімі заданнямі, праявіўшы сябе як згуртаваная каманда.

09.10.2017