.

Лепшыя выпускнікі БарДУ 2018 году ‒ удзельнікі Рэспубліканскага балю выпускнікоў устаноў вышэйшай адукацыі з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі

На Рэспубліканскі баль выпускнікоў былі запрошаныя больш за 270 гасцей, у іх ліку службовыя асобы краіны, кіраўнікі беларускіх дзяржаўных і прыватных універсітэтаў, выкладчыкі і выпускнікі з усіх абласцей, якія вызначыліся ў вучэбнай, навуковай, грамадскай, культурнай і спартыўнай дзейнасці, пераможцы алімпіяд і конкурсаў, лаўрэаты спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Сярод лепшых – Карына Васілеўская (ФЭП), Данііл Сандруцкі (ІФ) і Дар'я Яцкевіч (ФПП).

У сваім выступленні Кіраўнік дзяржавы пажадаў выпускнікам быць моцнымі, верыць у сябе і ставіць перад сабой высокія і высакародныя мэты. Прэзідэнт таксама заклікаў рабіць усё своечасова, таму што жыццё вельмі насычанае. «Вельмі важна не адстаць, каб гэтая кругаверць вас не ўцягнула, і вы не страцілі жыццёвыя адчуванні. Ключавое – рабіце ўсё своечасова. Калі вы сёння нешта не зрабілі і адклалі на заўтра, у гэтым калаўроце вы ўжо гэта не зробіце. Рабіце ўсё своечасова, рабіце адказна, ідучы да сваёй мэты і дамагаючыся гэтай мэты», – пажадаў Кіраўнік дзяржавы. 

За дасягненні ў вучэбнай, грамадскай і спартыўнай дзейнасці выпускніца факультэта педагогікі і псіхалогіі Д. Яцкевіч узнагароджана Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. 

Пасля заканчэння афіцыйнай цырымоніі гасцей свята чакала насычаная канцэртная праграма з удзелам зорак беларускай эстрады і забаўляльная праграма.

Лепшыя выпускнікі БарДУ 2018 году ‒ удзельнікі Рэспубліканскага балю выпускнікоў устаноў вышэйшай адукацыі з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі Лепшыя выпускнікі БарДУ 2018 году ‒ удзельнікі Рэспубліканскага балю выпускнікоў устаноў вышэйшай адукацыі з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі Лепшыя выпускнікі БарДУ 2018 году ‒ удзельнікі Рэспубліканскага балю выпускнікоў устаноў вышэйшай адукацыі з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі Лепшыя выпускнікі БарДУ 2018 году ‒ удзельнікі Рэспубліканскага балю выпускнікоў устаноў вышэйшай адукацыі з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі
2018-07-05