УНИВЕРСIТЭТ

Круглы стол па тэме «Методыка падрыхтоўкі студэнтаў-спартсменаў па паўэрліфтынгу на этапе пачатковай падрыхтоўкі»

29 лістапада 2018 г. у рамках адкрытага першынства БарДУ па паўэрліфтынгу на кафедры тэорыі і практыкі фізічнай культуры выкладчык У.Г. Ляўкевіч арганізаваў круглы стол па тэме «Методыка падрыхтоўкі студэнтаў-спартсменаў па паўэрліфтынгу на этапе пачатковай падрыхтоўкі». У працы круглага стала прынялі ўдзел не толькі выкладчыкі кафедры, але і запрошаныя педагогі філіяла кафедры ТіПФК ДУА «СШ № 9 г. Баранавічы», спецыялісты ўстаноў дадатковай адукацыі, студэнты спецыяльнасці «Фізічная культура».

Трэнер зборнай каманды БарДУ па паўэрліфтынгу, майстар спорту па цяжкай атлетыцы У.Г. Ляўкевіч закрануў пытанні адбору найбольш таленавітых студэнтаў для заняткаў сілавымі відамі спорту, прадставіў методыку трэніроўкі спартсменаў на этапе пачатковай падрыхтоўкі.

Прыемна адзначыць, што ў ходзе актыўнага дыялогу прысутныя задавалі пытанні, абмяркоўвалі крытэрыі адбору дзяўчат-студэнтак ў секцыю па паўэрліфцінгу і методыку падрыхтоўкі атлетаў-пачаткоўцаў.

Удзельнікі круглага стала праявілі цікавасць да заяўленай тэматыкі і выказалі пажаданні аб працягу правядзення мерапрыемстваў, якія садзейнічаюць павышэнню эфектыўнасці падрыхтоўкі студэнтаў-спартсменаў.

07.12.2018