.

Летнія школы для замежных грамадзян

У перыяд з 05 па 16 жніўня 2019 года ва ўстанове адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» праведзены Летняя школа рускай мовы і Летняя бізнес-школа для замежных грамадзян, удзел у якіх прынялі грамадзяне Рэспублікі Польшча і Кыргызскай Рэспублікі адпаведна.

У ходзе навучання слухачы школ не толькі вывучалі рускую мову і асновы прадпрымальніцкай дзейнасці, але і атрымалі выдатную магчымасць пазнаёміцца з культурай і традыцыямі Рэспублікі Беларусь, наведаць славутасці краіны. Арганізаваны экскурсіі ў Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» і Замкавы комплекс «Мір», Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць - герой» і Нацыянальны парк «Белавежская пушча». Навучэнцы таксама наведалі музеі горада Баранавічы, славутасці Косава, Ружанаў, Навагрудка, Гродна і Мінска, азнаёміліся з матэрыяльна-тэхнічнай і вучэбна-лабараторнай базай БарДУ, наведалі музей універсітэта.

Па выніках навучання ва ўрачыстай абстаноўцы слухачам уручаны сертыфікаты ўдзельнікаў школ.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі начальнік AМIДIТТ Гусейнава Інеса Эйвазаўна, тэлефон   48 78 72

 

 

Летнія школы для замежных грамадзян Летнія школы для замежных грамадзян Летнія школы для замежных грамадзян Летнія школы для замежных грамадзян
2019-08-20