.

Навуковы марафон-2020 на інжынерным факультэце

З 14 па 17 студзеня на інжынерным факультэце праводзіліся мерапрыемствы ў рамках Навуковага марафону-2020, прысвечанага Дню беларускай навукі:

  • майстар-клас «Вылучэнне ДНК» (арганізатар — Мароз Дыяна Сяргееўна, кандыдат біялагічных навук, дацэнт);
  • дэманстрацыйная пляцоўка «Сельскагаспадарчыя машыны» на базе студэнцкага навуковага гуртка «Канструктар» (арганізатар — Бурдзейка Віктар Аляксандравіч);
  • эксперыментальна-лабараторная пляцоўка фізічных мадэляў і прататыпаў (арганізатар — Качкар Галіна Вячаславаўна);
  • майстар-клас «Праектаванне вырабаў на аснове трохмерных тэхналогій» (арганізатар — Наліўка Алег Ігаравіч);
  • майстар-клас у вучэбнай лабараторыі «Металарэжучыя станкі з ЧПУ» (арганізатары — Сотнік Леанід Леанідавіч, Малевіч Аляксей Уладзіміравіч);
  • навучальны семінар па тэме "SolidWorks" (арганізатар — Шах Аляксандр Васільевіч).

Мерапрыемствы наведалі выкладчыкі і студэнты факультэта, а таксама школьнікі. На пашыраным пасяджэнні савета інжынернага факультэта было разгледжана пытанне «Вынікі і перспектывы навукова-даследчай дзейнасці інжынернага факультэта» з узнагароджаннем найбольш актыўных па навуковаму кірунку выкладчыкаў і студэнтаў, а таксама адбылося ўшанаванне юбіляра — Мікалая Васільевіча Чычкана, вучонага інжынернага факультэта, кандыдата тэхнічных навук, дацэнта.

Віншуем Мікалая Васільевіча з 80-годдзем і жадаем моцнага здароўя, творчых сіл і навуковых перамог!

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі — спецыяліст кафедры тэхналогіі і абсталявання машынабудавання інжынернага факультэта Кузьміна Аксана Анатольеўна, тэлефон: 64 06 70

Навуковы марафон-2020 на інжынерным факультэце Навуковы марафон-2020 на інжынерным факультэце Навуковы марафон-2020 на інжынерным факультэце Навуковы марафон-2020 на інжынерным факультэце Навуковы марафон-2020 на інжынерным факультэце
2020-01-22