.

Навуковы марафон на факультэце славянскіх і германскіх моў

13—17 студзеня 2020 г. на факультэце славянскіх і германскіх моў праходзіў Навуковы марафон, які ўключаў шэраг мерапрыемстваў.

Адкрыццё Тыдня навукі факультэта «Грані навуковага слова» (13.01.2020), на якім прагучалі вітальныя словы ў сувязі з маючым адбыцца Днём беларускай навукі ад дэкана факультэта Наталлі Мікалаеўны Кругляковай, а таксама была прадстаўлена праграма Тыдня навукі.

Выстава навукова-метадычных выданняў факультэта “Mastery Box” (13—17.01.2020), якая праходзіла на базе вучэбна-метадычнага кабінета і была падрыхтавана Наталляй Валер’еўнай Дубінскай, загадчыкам кабінета.

Адкрытае пасяджэнне навуковага гуртка кафедры тэорыі і практыкі германскіх моў «Лінгва-акадэмія» (14.01.2020), праведзенае кіраўніком гуртка Ганнай Іванаўнай Бойка, у рамках якога студэнтам было прапанавана ў інтэрактыўнай форме авалодаць асновамі дакументальнага прадстаўлення прамежкавых вынікаў даследавання.

Дыялог-кафэ кафедры прафесійнай іншамоўнай падрыхтоўкі «Культурна-маркіраваныя з’явы роднай і вывучаемай моў у прафесійнай падрыхтоўцы спецыялістаў XXI стагоддзя: вектары даследавання» (14.01.2020), якое дало ўдзельнікам магчымасць разгледзець тэарэтычныя і прыкладныя аспекты і напрамкі вывучэння абранага прадмета даследавання.

Урачысты сход, прысвечаны Дню беларускай навукі (16.01.2020), на якім Ганнай Васільеўнай Прадун, адказным за навуковую працу, былі прадстаўлены вынікі навуковай і інавацыйнай дзейнасці факультэта ў 2019 г.; з заключным словам выступіла дэкан факультэта Наталля Мікалаеўна Круглякова, далей супрацоўнікам і студэнтам факультэта былі ўручаны граматы і падзякі за ўклад у развіццё навукова-даследчай і інавацыйнай дзейнасці ўніверсітэта, за высокія паказчыкі і значныя дасягненні ў дадзенай дзейнасці, у кіраўніцтве навукова-даследчай працай студэнтаў, а таксама за актыўны ўдзел у працы Студэнцкага навуковага таварыства ўніверсітэта.

Інтэрактыўная міні-выстава СНДЛ факультэта “Wordbusters” («Школа лінгвістыкі») (16.01.2020), якая паслужыла мэты папулярызацыі дзейнасці лабараторыі і ўключэння студэнтаў факультэта ў выкананне праектаў, генератарам якіх выступае кіраўнік лабараторыі Вольга Вячаславаўна Леон, дацэнт кафедры прафесійнай іншамоўнай падрыхтоўкі, кандыдат філалагічных навук.

Семінар-практыкум кафедры філалогіі «Фарміраванне ключавых кампетэнцый будучых настаўнікаў сродкамі выкарыстання тэхналогіі РКМЧП (развіцця крытычнага мыслення праз чытанне і пісьмо)» (17.01.2020), праведзены сумесна Людмілай Мікалаеўнай Туцінай, настаўнікам рускай мовы і літаратуры вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі ДУА «Гімназія № 1 г. Баранавічы», і Наталляй Уладзіміраўнай Ермаловіч, старшым выкладчыкам кафедры філалогіі, у рамках супрацоўніцтва з філіялам кафедры.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі  адказны за навуковую працу на факультэце славянскіх і германскіх моў Прадун Ганна Васільеўна, тэлефон: 40 89 13

Навуковы марафон на факультэце славянскіх і германскіх моў Навуковы марафон на факультэце славянскіх і германскіх моў Навуковы марафон на факультэце славянскіх і германскіх моў Навуковы марафон на факультэце славянскіх і германскіх моў Навуковы марафон на факультэце славянскіх і германскіх моў Навуковы марафон на факультэце славянскіх і германскіх моў Навуковы марафон на факультэце славянскіх і германскіх моў Навуковы марафон на факультэце славянскіх і германскіх моў Навуковы марафон на факультэце славянскіх і германскіх моў
2020-01-29