УНИВЕРСIТЭТ

«Марфель 238» на лінгвістычным факультэце

6 сакавіка 2024 года на лінгвістычным факультэце адбылося традыцыйнае мерапрыемства – канцэртна-віншавальная праграма «Марфель 238», прымеркаваная да Дня абаронцы Айчыны і Міжнароднага жаночага дня.

Члены студэнцкага савета факультэта святочна ўпрыгожылі аўдыторыю, падрыхтавалі конкурсную праграму для выкладчыкаў і студэнтаў. Канцэртныя нумары садзейнічалі стварэнню святочнага настрою.

Як заўсёды, «Марфель 238» атрымаў толькі станоўчыя водгукі ад студэнтаў і выкладчыкаў, якія ацанілі яго як значную падзею ў жыцці факультэта.

14.03.2024