УНИВЕРСIТЭТ

Сустрэчы з заказчыкамі кадраў

Адным з асноўных крытэрыяў павышэння якасці падрыхтоўкі інжынерных кадраў з'яўляецца цеснае ўзаемадзеянне з арганізацыямі-заказчыкамі кадраў.

Эфектыўнымі мерапрыемствамі ў гэтым напрамку з'яўляюцца сустрэчы студэнтаў інжынернага факультэта з прадстаўнікамі арганізацый-заказчыкаў кадраў, на якіх праходзіць прэзентацыя прадпрыемстваў і жывы дыялог. У сакавіку 2024 года для студэнтаў інжынернага факультэта арганізаваны сустрэчы з прадстаўнікамі Баранавіцкага станкабудаўнічага завода філіяла ЗАТ «Атлант», ААТ «Бранавіцкі завод станкапрылад», ААТ «558 Авіярамонтны завод».

У ходзе простага камунікавання з актыўнай і зацікаўленай студэнцкай аўдыторыяй намеснік галоўнага інжынера па тэхнічных пытаннях станкабудаўнічай вытворчасці галоўны канструктар Русак Андрэй Анатольевіч, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце і персаналу Перахрэст Ларыса Уладзіміраўна, начальнік аддзела персаналу Кірэйчык Наталля Аляксандраўна, начальнік бюро аддзела персаналу Ліцкевіч Алена Віктараўна станкабудаўнічага завода «Атлант» расказалі аб прадпрыемстве, магчымасці праходжання практыкі, працаўладкавання, магчымасцях кар'ернага росту і дадатковых гарантыях для маладых спецыялістаў.

Галоўны інжынер ААТ «558 АРЗ» Тучын Андрэй Мікалаевіч, і начальнік аддзела кадраў Кміта Мікалай Мікалаевіч у сваіх выступах падкрэслівалі, што магчымасці будучага працаўладкавання залежаць ад атрыманых ва ўніверсітэце кампетэнцый студэнтаў у цеснай узаемасувязі з прадпрыемствамі. Было адзначана, што павысіць практычныя навыкі дапамогуць праходжанне практыкі на прадпрыемстве, выкананне курсавых, дыпломных праектаў па заказу канкрэтнага прадпрыемства.

На дыялогавай пляцоўцы з прадстаўнікамі ААТ «Баранавіцкі станкабудаўнічы завод» абмяркоўваліся пытанні размеркавання. Начальнік тэхнічнага аддзела Мітрафанаў А.С., галоўны канструктар Шчуранкоў А.У. і начальнік аддзела кадраў і ідэалагічнай работы Захарчык А.Д. закранулі ўсе актуальныя тэмы, звязаныя з забеспячэннем маладых спецыялістаў жыллём, заробленай платы, кар'ернага росту. Прадстаўнікі прадпрыемства з задавальненнем адказалі на пытанні студэнцкай моладзі, далі жыццёвыя і практыка-арыентаваныя рэкамендацыі.

Цесная сувязь з прадпрыемствамі-заказчыкамі кадраў з'яўляецца залогам высокіх канкурэнтных пераваг выпускнікоў на рынку працы.

Сустрэчы з арганізацыямі-заказчыкамі кадраў з'яўляюцца не толькі цікавымі і карыснымі з пункту гледжання працаўладкавання, але і сведчаць аб запатрабаванасці інжынерных спецыяльнасцей.

20.03.2024