УНИВЕРСIТЭТ

Сустрэча студэнтаў з прадстаўнікамі ўпраўлення сельскай гаспадаркі Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта

20 сакавіка 2024 года на інжынерным факультэце адбылася сустрэча студэнтаў выпускнога курса спецыяльнасці «Тэхнічнае забеспячэнне працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці» з прадстаўнікамі ўпраўлення сельскай гаспадаркі Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта.

На сустрэчы прысутнічалі прадстаўнік упраўлення сельскай гаспадаркі Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта Саракапыт Вольга Іванаўна і вядучыя спецыялісты чатырох гаспадарак Навагрудскага раёна:

  • СРДУП «Свіцязь» Піскун Іна Пятроўна;
  • ААТ «Кашалёва» Сапліца Наталля Аляксандраўна;
  • ААТ «Прынёманскі» Шагун Аляксандр Мікалаевіч;
  • Філіял Агранеман ААТ «Лідахлебапрадукт» Марцішэўская Вольга Анатольеўна.

Вольга Іванаўна расказала аб гаспадарках раёна, а прадстаўнікі гаспадарак аб заработнай плаце ўмовах пражывання і перспектывах кар'ернага росту.

Студэнты актыўна задавалі ўсе пытанні.

Секцыя тэхнічнага забеспячэння сельскагаспадарчай вытворчасці і аграноміі выказвае вялікую падзяку прадстаўнікам упраўлення сельскай гаспадаркі Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта за праведзеную работу.

22.03.2024