УНИВЕРСIТЭТ

Сустрэча студэнтаў лінгвістычнага факультэта з псіхолагам

19 сакавіка 2024 года на лінгвістычным факультэце адбылася сустрэча студэнтаў з псіхолагам І. С. Данільчык. Тэмай дыспуту выступілі жыццёвыя каштоўнасці як апора для маладых людзей, як арыенцір у зносінах з аднагодкамі, у прафесійным станаўленні, выбар жыццёвых прыярытэтаў.

Студэнты абмяркоўвалі свае жыццёвыя сітуацыі, аналізавалі свае эмоцыі, будавалі планы на будучыню, вучыліся шанаваць жыццё тут і зараз.

Сустрэча прайшла ў сяброўскай камфортнай атмасферы. Усе ўдзельнікі зарадзіліся станоўчымі эмоцыямі і бадзерым настроем.

22.03.2024