УНИВЕРСIТЭТ

Чарговае пасяджэнне метадычнага аб’яднання «Школа куратара»

21 сакавіка ў БарДУ адбылося пасяджэнне метадычнага абяднання «Асноўныя аспекты ўзаемадзеяння куратараў, педагога-псіхолага і педагога сацыяльнага па прафілактыцы суіцыдальных паводзін моладзі».

Удзел у пасяджэнні прынялі прарэктар па выхаваўчай рабоце І.С. Булыга, прарэктар У.Ф.Максімчык, намеснік начальніка аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі Баранавіцкага ГАУС, падпалкоўнік міліцыі І.Д.Міцура, педагог-псіхолаг ДУА «Брэсцкі абласны сацыяльна-педагагічны цэнтр» І.П.Зданкевіч.

У сваіх выступах яны закранулі актуальныя праблемы сучаснасці — фарміраванне каштоўнасных адносін да жыцця ў моладзі, экстрэмізм і супрацьдзеянне яму.

22.03.2024