УНИВЕРСIТЭТ

Удзел у VI Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Прафесійныя кампетэнцыі як інтэгральныя якасці асобы спецыяліста»

29 сакавіка 2024 года прайшла VI Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Прафесійныя кампетэнцыі як інтэгральныя якасці асобы спецыяліста», прысвечаная 85–годдзю Шадрынскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта, са-арганізатарам якой выступаў Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт.

Дацэнт кафедры псіхалогіі і фізічнага выхавання ФІЛІМОНАВА Наталля Іванаўна і старшы выкладчык кафедры педагогікі і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін РАМАНЧУК Наталля Уладзіміраўна прынялі ўдзел у канферэнцыі, выступіўшы з пленарнымі дакладамі на тэмы «Фарміраванне прафесійных кампетэнцый студэнтаў, якія навучаюцца па спецыяльнасцях спартыўна-педагагічнага профілю» і «Развіццё прафесійных кампетэнцый навучэнцаў профільнай групы педагагічнай накіраванасці ва ўмовах бесперапыннай педагагічнай адукацыі».

02.04.2024