УНИВЕРСIТЭТ

Сустрэча студэнтаў інжынернага факультэта з прадстаўнікамі праваслаўнай царквы

28 сакавіка на інжынерным факультэце адбылася сустрэча з благачынным Баранавіцкай акругі Пінскай дыяцэзіі, настаяцелем храма Святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага г.Баранавічы, кандыдатам багаслоўя, протаіерэем Віталём Лазоўскім.

Тэма сустрэчы была вызначана ў рамках правядзення ва ўстанове адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» месячніка прафілактыкі суіцыдаў — «Жыццё дадзена, каб жыць».

Падчас гутаркі студэнты даведаліся аб стаўленні праваслаўнай царквы да праблемы, змаглі задаць пытанні, якія іх цікавяць як у аўдыторыі, так і ў індывідуальным парадку.

Асноўная ідэя сустрэчы - жыццё чалавека не складаецца толькі ў цяжкасцях, раўналежна ёсць і радасці, і дасягненні, трэба толькі ўмець бачыць добрае. І самае галоўнае - не зачыняцца ў сваёй бядзе, калі яна здарылася, а ісці насустрач да людзей.

03.04.2024