УНИВЕРСIТЭТ

Лінгвістычны факультэт абмеркаваў супрацоўніцтва з расійскім універсітэтам-партнёрам

У рамках міжфакультэцкай сесіі круглага стала па пытаннях супрацоўніцтва ў сферы адукацыі, навукі, культуры, прымеркаванага да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі, кафедрамі лінгвістычнага факультэта БарДУ і Р. В. Бялюціным, доктарам філалагічных навук, загадчыкам кафедры нямецкай мовы філалагічнага факультэта Смаленскага дзяржаўнага ўніверсітэта, абмеркаваны напрамкі супрацоўніцтва. У выніку дасягнуты дамоўленасці аб правядзенні бінарных лекцый, аб удзеле ў навуковых, выхаваўчых мерапрыемствах і конкурсах, а таксама ў праграме «Запрошаны прафесар».

08.04.2024