УНИВЕРСIТЭТ

Сустрэча студэнтаў лінгвістычнага факультэта з прадстаўнікамі Праваслаўнай царквы

На лінгвістычным факультэце адбылася сустрэча з благачынным Баранавіцкай акругі Пінскай епархіі, настаяцелем храма Святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага г. Баранавічы, кандыдатам багаслоўя, протаіерэем Віталём Лазоўскім на тэму «У здаровым целе – здаровы дух: фізічны і духоўны стан сучаснага чалавека». Падчас сустрэчы была нададзена ўвага такім аспектам як пост, каштоўнасць чалавечага жыцця, шкодныя звычкі і іх негатыўны ўплыў як на фізічнае здароўе чалавека, так і на яго душэўны стан.

08.04.2024