УНИВЕРСIТЭТ

Праект “English Jam” на лінгвістычным факультэце

Студэнцкі савет лінгвістычнага факультэта падрыхтаваў і правёў інтэграванае мерапрыемства ў рамках праекту “English Jam” з запрашэннем носьбітаў мовы – Бэна з Аўстраліі і Лея з Кітая, якія падзяліліся цікавымі фактамі аб культуры, звычаях і традыцыях сваіх краін. У сваю чаргу, студэнцкі савет арганізаваў для гасцей і студэнтаў факультэта займальныя інтэрактывы на замежнай мове, такія як віктарына, моўныя гульні і караоке. Для студэнтаў гэта была магчымасць паразмаўляць на англійскай мове па-за навучальнай аўдыторыяй, пашырыць свае веды і ўяўленні пра краіны вывучаемай мовы.

08.04.2024