УНИВЕРСIТЭТ

У БарДУ адбыўся круглы стол, прысвечаны Міжнароднаму дню палёту чалавека ў космас!

Рэспубліка Беларусь - касмічная дзяржава! Камічны палёт першага касманаўта суверэннай Беларусі, Героя Беларусі Марыны Васілеўскай на Міжнародную касмічную станцыю падоўжыўся 14 сутак - з 23 сакавіка па 6 красавіка 2024 года. 12 з іх Марына Васілеўская правяла на Міжнароднай касмічнай станцыі, дзе выконвала навуковую праграму, распрацаваную Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі сумесна з «Раскосмасам» і Расійскай акадэміяй навук.

12 красавіка ва ўніверсітэце адбыўся круглы стол, прысвечаны Міжнароднаму дню палёту чалавека ў космас, з удзелам першага прарэктара Клімука Уладзіміра Уладзіміравіча, кіраўніка Студэнцкага навуковага таварыства Калько Аляксея Ігаравіча і студэнтаў універсітэта.

У рамках мерапрыемства выступілі з дакладамі студэнты Коваль Аляксандр, Літвінка Дзмітрый, Саўчук Дзмітрый.

16.04.2024