УНИВЕРСIТЭТ

Студэнты БарДУ ўшанавалі памяць вязняў фашысцкіх канцлагераў

У рамках Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў студэнты Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, маладзёжнага атрада аховы правапарадку «Альфа» прынялі ўдзел у мітынгу на месцы лагера ўтрымання грамадзянскага насельніцтва, аддалі даніну памяці загінуўшым падчас Вялікай Айчыннай вайны, усклалі кветкі да памятнага знака.

У мітынгу прынялі ўдзел пракурор Брэсцкай вобласці В.Д.Клімаў, Баранавіцкі міжраённы пракуратур А.П.Карлюк, прадстаўнікі гарадской улады і грамадскіх аб'яднанняў.

Такія сумесныя мерапрыемствы дапамагаюць захаваць і перадаць сучаснай моладзі гістарычную памяць аб трагічных падзеях мінулага, садзейнічаюць фарміраванню патрыятычных каштоўнасцей і грамадзянскай адказнасці ў маладога пакалення.

15.04.2024