УНИВЕРСIТЭТ

XXIV Міжнародная студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя «Псіхалогія развіцця асобы ў сістэме адукацыі: праблемы і перспектывы»

9 красавіка 2024 года ў Інстытуце псіхалогіі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка адбылася XXIV Міжнародная студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя «Псіхалогія развіцця асобы ў сістэме адукацыі: праблемы і перспектывы» пры ўдзеле Яраслаўскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя К. Д. Ушынскага, Тульскага дзяржаўнага педагагічнагауніверсітэта імя Л. М. Талстога, Філіяла Расійскага дзяржаўнага сацыяльнага ўніверсітэта ў г. Мінску Рэспублікі Беларусь, Ташкенцкага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Нізамі.

Дэлегацыя Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта наведала канферэнцыю ў складзе Кароль Марыі Аляксандраўны, выкладчыка кафедры псіхалогіі і фізічнага выхавання факультэта педагогікі і псіхалогіі, Дудэк Дар'і Аляксандрайны, магістранта, выкладчыка-стажора кафедры псіхалогіі і фізічнага выхавання факультэта педагогікі і псіхалогіі, а таксама студэнтаў групы ПП-31 Полхаўскай Кацярыны, Сакалінай Дар'і, Лагун Анастасіі, а таксама студэнта групы ПП-41. Навуковы кіраўнік - Яцэнка Таццяна Яўгенаўна, дэкан факультэце педагогікі і псіхалогіі.

На пленарным паседжанні даклады былі актуальныя і разнастайныя па сваёй тэматыцы. У рамках дзевяці секцый разглядаліся значныя праблемы грамадства і адукацыі, намячаліся шляхі вырашэння пытанняў.

Прадстаўнікі Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта паспяхова выступілі ў рамках тэматычных секцый, а таксама наведалі майстар-клас «Метад "серыйнае маляванне" ў дзейнасці псіхолага».

Кароль Марыя Аляксандраўна і Дудэк Дар'я Аляксандраўна ўзнагароджаны дыпломамі за лепшыя секцыйныя даклады.

Факультэт педагогікі і псіхалогіі БарДУ выказвае ўдзячнасць і падзяку Пузырэвіч Наталлі Леанідаўне, загадчыку кафедры сацыяльнай і сямейнай псіхалогіі Інстытута псіхалогіі БДПУ за цёплы прыём дэлегацыі БарДУ, праведзеную экскурсію па Інстытуце псіхалогіі, абмен навуковым і прафесійна-педагагічным вопытам, садзейнічанне ў развіцці прафесійных кампетэнцый маладых вучоных.

23.04.2024