УНИВЕРСIТЭТ

Міжнародны дзень бухгалтара адзначылі на факультэце эканомікі і права

29 лістапада 2019 года на факультэце эканомікі і права адбылося выніковае мерапрыемства-конкурс з цыклу мерапрыемстваў на базе кафедры бухгалтарскага ўліку, аналізу, аўдыту і статыстыкі, прымеркаваных да Міжнароднага дня бухгалтара і Дня бухгалтара ў Рэспубліцы Беларусь. Былі падведзены вынікі конкурсу сярод навучэнцаў спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт (па напрамках)».

У якасці журы прысутнічалі галоўныя бухгалтары арганізацый г. Баранавічы:

  1. Васюк Надзея Міхайлаўна, галоўны бухгалтар ААТ «Баранавіцкі завод аўтаматычных ліній» (старшыня);
  2. Ярэвіч Алена Леанідаўна, галоўны бухгалтар ААТ «Баранавіцкі завод станкапрыладаў»;
  3. Шэйна Валянціна Сяргееўна, намеснік галоўнага бухгалтара філіяла ААТ «Берасцейскі пекар» Баранавіцкі хлебазавод;
  4. Гладкая Вольга Генадзьеўна, галоўны бухгалтар ПУП па АУ «ДэкорСтыльГруп».

Конкурсная праграма ўключала:

  • сцэнку-прадстаўленне каманды;
  • кароткаметражны фільм (не больш за 10 хвілін) аб бухгалтары, бухгалтэрыі і бухгалтарскім уліку (магчымыя тэматыкі: «Інавацыі ў руках бухгалтара», «Тайная жыццё бухгалтара», «Калі б не было бухгалтара» і інш.);
  • музычны нумар / лікбез ад студэнтаў / праект банера / гумарыстычны нумар і іншыя ідэі, якія выказваюць сутнасць, ролю і значнасць прафесій бухгалтара, аўдытара, аналітыка ў сучаснай эканоміцы.

У конкурсе ўдзельнічалі каманды:

  1. «БухSTARтар» (вучэбная група БА-11);
  2. «Залаты запас» (вучэбная група БА-21);
  3. «Экабухі» (вучэбная група БА-31);
  4. «Каралі балансу» (вучэбная група БА-41).

Намінацыі сярод удзельнікаў размеркаваліся наступным чынам:

  1. Лепшая сцэнка-прадстаўленне каманды ў конкурсе «Міжнародны дзень бухгалтара 2019». Дыплом атрымала каманда «БухSTARтар».
  2.  Лепшы кароткаметражны фільм пра бухгалта, бухгалтэрыю і бухгалтарскі ўлік у конкурсе «Міжнародны дзень бухгалтара 2019». Дыплом атрымала каманда «Каралі балансу», вучэбная група БА-41;
  3.  Лепшая ідэя бухгалтара ў конкурсе «Міжнародны дзень бухгалтара 2019». Дыплом атрымала каманда «Экабухі».
  1. За любоў да будучай прафесіі ў конкурсе «Міжнародны дзень бухгалтара 2019». Дыплом атрымала каманда «Залаты запас».

Галоўную намінацыю «Лепшая каманда бухгалтараў БарДУ 2019» у конкурсе «Міжнародны дзень бухгалтара 2019» падзялілі каманды навучальных груп БА-41 і БА-21 «Каралі балансу» і «Залаты запас» адпаведна.

Пераможцам былі ўручаны каштоўныя падарункі ад ГА «Беларуская асацыяцыя бухгалтараў» і кафедры бухгалтарскага ўліку, аналізу, аўдыту і статыстыкі.

Факультэт эканомікі і права БарДУ дзякуе галоўным бухгалтарам, конкурснаму журы і ўсім удзельнікам мерапрыемства, віншуе з прафесійным святам і жадае новых дасягненняў і поспехаў.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі — старшы выкладчык кафедры маркетынгу і менеджменту Грыцэвіч Святлана Аляксандраўна, тэлефон: 66 94 79

20.12.2019