.
На цырымонію былі запрошаны выдатнікі вучобы, пераможцы міжнародных алімпіяд і конкурсаў, лаўрэаты спецыяльных фондаў — усяго больш за 220 чалавек. Гэта ўжо дыпламаваныя спецыялісты, якія хутка адправяцца на першыя працоўныя месцы.
У спісе запрошаных на рэспубліканскі баль - тройчы стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, выпускнік факультэта эканомікі і права СТАНІСЛАЎ ВАРАШКЕВІЧ; пераможца рэспубліканскага конкурсу «100 ідэй для Беларусі» ў намінацыі «Нестандартны падыход у адукацыі», высускніца факультэта славянскіх і германскіх моў КАРЫНА КОБРЫН; пераможца Рэспубліканскай выставы студэнцкай творчасці «Грані творчасці» ў намінацыі «Глядацкія сімпатыі», прызёр абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Студэнт года», выпускніца факультэта педагогікі і псіхалогіі НАДЗЕЯ ШЧЭБЕТ.
За дасягненні ў вучэбнай, грамадскай і спартыўнай дзейнасці кожны выпускнік БарДУ узнагароджаны Падзякай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Напярэдадні балю студэнты сустрэліся з прадстаўнікамі міністэрстваў адукацыі, сельскай гаспадаркі і харчавання, МНС, МУС і іншых, дзе ў фармаце адкрытага дыялогу абмеркавалі пытанні, якія тычацца іх будучых сфер дзейнасці. Затым дыпламаваныя спецыялісты сталі гледачамі спаборніцтваў II Еўрапейскіх гульняў па скачках на батуце ў «Мінск-Арэне».
Баль выпускнікоў у гэтым годзе адбыўся напярэдадні 75-годдзя вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У гэтай сувязі пачаткам урачыстых мерапрыемстваў паслужыла цырымонія ўскладання кветак да стэлы «Мінск — горад-герой» і сімвалічны выпуск галубоў на плошчы Перамогі з удзелам міністра адукацыі І.В. Карпенка.
Завяршыўся вечар у Нацыянальным выставачным цэнтры «Белэкспа», дзе Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананне, што далейшыя дасягненні сённяшніх выпускнікоў стануць лепшым выказваннем падзякі бацькам і настаўнікам, чые дапамога і падтрымка за гады вучобы былі бясцэнныя.
Пасля заканчэння афіцыйнай цырымоніі гасцей свята чакала насычаная канцэртная праграма з удзелам зорак беларускай і расійскай эстрады.
Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі метадыст АВР Матчэня Марына Міхайлаўна, тэлефон 66 53 79