УНИВЕРСIТЭТ

Навукова-метадычны семінар на факультэце славянскіх і германскіх моў

22 мая 2018 г. на факультэце славянскіх і германскіх моў адбыўся навукова-метадычны семінар «Укараненне кантрастыўнага падыходу пры навучанні нямецкай мове пасля англійскай як ўмова пераадолення міжмоўнай інтэрферэнцыі».

Семінар быў падрыхтаваны кафедрай тэорыі і практыкі германскіх моў у рамках НДР «Тэорыя і практыка навучання нямецкай мове як другой замежнай» (кіраўнік – А.П. Мясаед). У ходзе семінара абмяркоўваліся наступныя праблемы:

  1. Кантрастыўны аналіз іранічных кантэкстаў (А.В. Булатая).
  2. Мабільныя тэхналогіі ў выкладанні замежных моў на прыкладзе нямецкай мовы (Я.Н. Васільчук, Н.В. Талкачова).
  3. Дыдактычныя ўмовы навучання троесным мовам (З.І. Корзун).
  4. Навучанне нямецкай мове як другой замежнай пасля англійскай (з вопыту работы) (А.П. Мясаед).

У працы семінара прынялі ўдзел выкладчыкі факультэта славянскіх і германскіх моў. Выступленні выклікалі непадробную цікавасць, па асобных пытаннях ўзнікалі дыскусіі. Выкладчыкі мелі магчымасць абмяняцца вопытам. У выніку сумесна былі распрацаваны рэкамендацыі па выкарыстанні кантрастыўнага падыходу пры навучанні другой замежнай мове.

01.06.2018