.

Акцыя «Дзень некурэння ў БарДУ»

Штогод па ініцыятыве Міжнароднага саюза па барацьбе з ракам у трэці чацвер лістапада праводзіцца Дзень некурэння. Рэспубліканская антытытунёвая інфармацыйна-адукацыйная акцыя, ініцыяваная Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, прымеркаваная да гэтага дня, праходзіць у нашай краіне з 18 па 21 лістапада 2019 года.

21 лістапада на базе ўніверсітэта прайшла акцыя «Дзень некурэння ў БарДУ». Валанцёры ўніверсітэцкага атрада «Крылы надзеі» яшчэ раз падкрэслілі важнасць вядзення здаровага ладу жыцця, карысць рухальнай актыўнасці. Маладыя людзі мелі магчымасць памераць артэрыяльны ціск, рост, вагу, вызначыць індэкс масы цела, атрымаць рэкамендацыі спецыялістаў па збавенні ад шкодных звычак, прыняць удзел у віктарынах і конкурсах.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел Святлана Алегаўна Мазур, сацыёлаг аддзела грамадскага здароўя Баранавіцкага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, Марына Антонаўна Шылькова, загадчык паліклінікі Баранавіцкага міжраённага наркалагічнага дыспансера.

Мерапрыемства было арганізавана аддзелам выхаваўчай работы з моладдзю сумесна са спартыўным клубам, дэканатамі пры падтрымцы кафедры тэорыі і практыкі фізічнай культуры.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі метадыст АВР Наумцава Марына Міхайлаўна, тэлефон: 66 53 79

Акцыя «Дзень некурэння ў БарДУ» Акцыя «Дзень некурэння ў БарДУ» Акцыя «Дзень некурэння ў БарДУ» Акцыя «Дзень некурэння ў БарДУ» Акцыя «Дзень некурэння ў БарДУ» Акцыя «Дзень некурэння ў БарДУ»
2019-11-25