.

Самы маштабны конкурс бібліятэкі ўніверсітэта падвёў свае вынікі!

На свяце «Віват, першакурснік - 2019! Віват, БарДУ!» у канцэртнай зале БарДУ быў аб'яўлены пераможца конкурсу «Чытач года - 2019!»

Старт конкурсу «Чытач года – 2019» быў дадзены 15 верасня 2018 года ў Дзень бібліятэк Рэспублікі Беларусь. Журы конкурсу штомесяц падводзіла вынікі і вызначала пераможцу. Фіналіста месяца заўсёды ўрачыста віншавалі сярод аднакурснікаў члены журы. Такім чынам, конкурс «Чытач года» матываваў студэнтаў да чытання і наведвання бібліятэкі. І вось фінал!

Пераможцам конкурсу «Чытач года-2019» прызнана выдатная дзяўчына, студэнтка факультэта славянскіх і германскіх моў Кавальчук Яна Уладзіміраўна! Яна атрымала найбольшую колькасць разоў званне «Чытач месяца». Ва ўрачыстай абстаноўцы сертыфікат пераможцы і каштоўны падарунак Яне ўручыла загадчык бібліятэкі Гарбунова Лілія Вацлаваўна! Апладысменты Яна атрымала ад гасцей універсітэта, дэканаў і выкладчыкаў факультэтаў і ад студэнтаў усяго першага курса!

Бібліятэка віншуе пераможцу  конкурса «Чытач года–2019» Кавальчук Яну і выказвае падзяку ўсім удзельнікам  гэтага конкурсу розных гадоў!

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі загадчык бібліятэкі Гарбунова Лілія Вацлаваўна, тэлефон 60 58 93

Самы маштабны конкурс бібліятэкі ўніверсітэта падвёў свае вынікі!
2019-09-10