УНИВЕРСIТЭТ

Рэспубліканскі конкурс навуковых прац па праблемах бежанцаў і асоб без грамадзянства

Другі год запар студэнт факультэта педагогікі і псіхалогіі групы СП-31 Станіслаў Старасцін пад навуковым кіраўніцтвам старэйшага выкладчыка кафедры педагогікі Дзегіль Наталлі Іванаўны у ліку пераможцаў рэспубліканскага конкурсу сярод студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў «Бежанцы і асобы без грамадзянства: сучасныя выклікі і спосабы іх вырашэння».

Арганізатарамі конкурсу з'яўляюцца Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў і Міжнароднае грамадскае аб'яднанне па навукова-даследчых і інфармацыйна-адукацыйных праграмах «Развіццё» на факультэце міжнародных адносін БДУ.

Мэтай конкурсу з'яўляецца стымуляванне навуковых даследаванняў студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў па пытаннях бежанцаў і асоб без грамадзянства, дзейнасці міжнародных арганізацый і ролі міжнародна-прававых дакументаў па абароне дадзеных катэгорый асоб.

Кожны год у конкурсе прымаюць удзел студэнты ўстаноў вышэйшай адукацыі ўсіх абласцей Беларусі. Дадзеная тэматыка разглядаецца як з юрыдычнага, эканамічнага, так і сацыяльна-педагагічнага боку, тым і становяцца аналіз і рашэнне праблемы больш рознабаковымі.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі спецыяліст факультэта педагогікі і псіхалогіі Шумская Ірына Ігараўна, тэлефон: 40 66 93

30.12.2019